English version

Творчество

Проза

e-mail: 22.08.11 Алесь Даўгатовіч

Ранак у вёсцы

Абуджэньне

Сонца нясмела прадзіралася скрозь старое вакно, што знаходзілася паміж двума каталіцкімі абразамі, сваймі залаціста-жоўта-белымі пальцамі-промнямі. Сонечныя калідоры паволі распаўзаліся ўздоўж усёй падлогі, быццам штосьці выведваючы.

Адчыніўшы на палову вочы, ды гледзячы на драўляную фарбаваную столь, я запрашаў у сваё ўяўленьне ўсялякія вобразы ды малюнкі. Гэта маглі быць конь або нейкі мужык. Да мяне мог заляцець нават самалёт. Гэтыя прыходы не абмяжоўваліся выявамі рэальных асоб ці прадметаў. Калі б я быў мастаком і маляваў сьвет сваёй прытомнасьці ды падсьвядомасьці, то зь мяне атрымаўся б нядрэнны сюрыаліст. Крыніцамі сьвету ўяўленьня былі шматлікія рыскі ды маленечкія рысачкі, якія былі параскіданы ўсярэдзіне дрэва Ўсемагутным Творцам. Пасьля гэтых прыходаў я прыходзіў да асэнсаваньня, што трэба ўставаць.

Апрануўшы нагавіцы, майку ды кеды, я зайшоў у так званую кухню, якая па памерах была больш, чым той пакой, дзе я спаў. Тут знаходізіліся два сталы, якія былі ўмоўнай мяжой паміж сямьёй майго дзеда ды яго брата. У левым куце стаяла велічэзная блакітная шафа нібы самотны першы хмарачос на ўскрайку будучага мегаполісу.  Зазірнуў у самую “паўночную” частку хаты – халадзільнік, нічога там новага ці смачнага не ўбачыўшы, выйшаў у сенцы.

Драўляная сырасьць гэтага абавязковага для вясковай хаты памяшканьня разам з цемрай, якая панавала тут амаль заўсёды, вельмі нагадвала склеп. Але ў адрозьненьні ад апошняга зямнога прытулку цела чалавека тут было трошкі прасторней ды, самае галоўнае, было вядро з вадою са студні. Зачарпнуў сьцюдзёнай вадзіцы й адразу адчуў струмень, які разьліваўся прыемнай прахалодай па ўсяму нутру. Падняў пругкую засаўку ды выйшаў на ганак. І тут пачынаўся новы маленькі сьвет.

На двары

Тут ужо сьмела, не пасылаючы на выведку сваіх салдат-праменьчыкаў, мае вочы атакаваў генерал Сонца разам з усім сваім войскам сьвятла. Я тры разы чхнуў-стрэльнуў, мае вочы прынялі колавую абарону. І тут… Упаўнаважаныя сонечныя зайчыкі-паслы заміргалі з бочак з вадою, што стаялі на двары, ды запыталі мяне аб міры. На што я адразу даў згоду.

Увесь двор быў упрыгожаны шматлікімі лужынкамі ды маленькімі раўчукамі паміж імі, якія напаміналі абшары Беларускай зямлі разам зь яе незьлічонымі рэкамі ды азёрамі.

Тут пачулася бадзёрае рохканьне з боку сьвінарніка. Гэта ці то мне жадалі добрай раніцы, ці то прасілі есьці два маладыя парсючкі. Але, здаецца, што другое. Бо якая жывая істота, прадчуваючы сваю сьмерць, будзе жадаць добрага часу сутак свайму забойцу або таму, хто яе пасьля сьмерці будзе есьці. Калі б я быў сьвіньнёй то, спадзяюся, што ў мяне б хапіла сьвінячага розуму здагадацца, што мяне тут кормяць тры разы на дзень не толькі за некалькі купак угнаеньня. А гэтыя два пятачкі толькі й ведаюць, што есьці ды спаць, есьці ды спаць. І хоць бы якая думка прасьлізнула ў іх сьвінячых галовах: для чаго мы коўзаемся ў гэтай саломе, для чаго нас тут трымаюць, чым гэта ўсё скончыцца? Іх гэта не хвалюе. Мабыць, нездарма беларускае слова “быдла” перавандравала ў расейскую мову й набыла больш абразьлівае адценьне, чым адпаведныя “скот” або “скотина”. І стала характарызаваць чалавека зь нізіннымі запатрабаваньнямі, якому акрамя як выпіць, песьці, паспаць больш ад жыцьця нічога ня трэба.

Калісьці й я быў блізкі да азначэньня гэтага слова. Ад парсюка мяне адрозьнівала толькі цяга да сьпіртнога, вопратка ды тое, што я пакуль яшчэ хадзіў на дзьвух задніх канечнасьцях. Вось такую істоту Бог знайшоў, вымыў,  зьняў лахманы й апрануў у белае адзеньне, даў новае сэрца й Дух Свой Сьвяты… Нарэшце назваў Сваім сынам. Любоў Божая бязьмежна. Дзякуй Богу, што я не быдла, і што ўжо, спадзяюся, не падобны да яго.

Мае думкі вярнуліся ад жыцьцёвых разважаньняў у маю сонную галаву. Падыйшоў да бочцы – часовага сонечнага пасольства, - зачэрпнуў дажджавой вады, памыў свой яшчэ пластылінавы ад сну твар. Гэтыя простыя дзеяньні, рэчы – нібы атрыманьне візы на сёньняшні дзень. А ён сапраўды абяцае быць насычаным і цікавым.

30.05 – 07.07.2008

e-mail: 15.01.10 Тимофей Гуринович

Мальчик

Жил мальчик. Однажды пошёл он погулять и встретил дядю, который говорит ему: «Мальчик, ты ходишь в церковь?» «Нет», - ответил мальчик. Тогда дядя говорит ему: «Приходи к нам в церковь на праздник рождества». «Хорошо», - ответил мальчик.

e-mail: 15.01.10 Евгений Гуринович-младший

Рождество на вокзале

24 декабря 1997 года. Трое мужчин сидели в небольшой, хорошо освещённой комнате с достаточно старой мебелью и выцветшими зелёными обоями. Это были три друга. Один из них был с коротко подстриженными волосами и тёмными глазами, широкоплечий. Его звали Доминик. На вид ему было около 50 лет. Рядом сидел молодой мужчина 25-27 лет. На противоположном конце стола сидел мужчина с длинными волосами и небольшой бородкой. По нему было видно, что он музыкант. Его звали Евгений. Все трое дружно что-то обсуждали. Как оказалось, они обсуждали как отпраздновать рождество.