Стаю ў доўгім калідоры
Стаю ў доўгім калідоры,
Чакаю, думаю, стаю.
Побач праходзяць чалавекі,
А я чакаю, думаю, стаю.
Спаць хочацца, схіляюцца ўжо вейкі,
А я чакаю, думаю, стаю.
Чаго чакаю, якія думкі:
Усё змяшалася ў гэтай мітусьні.
Якая мэта, якая мара
Быць можа без каханьня, без любві.
Калі ня ведаеш ужо сэнсу,
Чакаеш, думаеш, стаіш.
Стаміўся ўжо ад жыцьцёвага віра-дэнсу.
Нічога ўжо не трэба,
Хай возьме ўсё халера,
Калі ўжо будзе тая мера,
Калі ўсё скончыцца, сыдзе?
Калі ўбачу сьвет у канцы танэля?
Калі ўжо стаяць не буду,
А пакрочу, пабрыду.
Пайду насустрач шчасьцю, напрадвесьні.
Не, не пайду, а пабягу
Туды, дзе стома не вядома,
Дзе адчуваецца ўся поўня-шырыня.
Дзе хочацца сьпяваць і танчыць,
І размаўляць з найлепшым Сябрам - Ісусам.
З Тым, Хто за мяне жыцьця не пашкадаваў.
Ён быў са мной заўсёды, дзе б я ні быў.
Ён мяне ніколі не кідаў.
Хрыстос пяшчотна схіляўся й руку падаваў,
Калі я падаў.
Ён быў суцешнікам,
Калі я нікому быў ужо не патрэбны.
Ён падымаў мяне зь ірва,
Куды трапляў я,
Сьціраў сьлязу, калі я плакаў.
Быў мне памочнікам ва ўсім,
За што б я ні браўся.
Калі штосьці йшло не так,
Пяшчотна Ён кранаўся,
І нібы цуд адразу адбываўся,
Усё выпрастоўвалася нібы прамень,
І зьнікаў адразу няўдачы цень.
Што ж здарылася зараз?
Чаму я чакаю, думаю, стаю?
Дзе тая радасьць, тая вера,
Што магла горы перастаўляць?
Дзе любоў тая,
Што прымушала так вочы зьзяць?
Няўжо што здарылася з Богам?
Няўжо Ён адвярнуўся ад мяне?
Мо я зграшыў так многа,
Што Ён не можа дараваць мне?
Не, такога ня можа быць.
Бог ніколі не переставаў мяне любіць.
Яго любоў бязьмежна,
Яна ўсе грахі пакрывае.
Маё жыцьцё ад Яго залежна,
Кроў Хрыста ўсяго мяне аднаўляе.
Прыпаду да долу і памалюся.
Папрашу Айца дараваць,
Што з вузкага шляху ўхіліўся,
Што дарма злаваўся, мала маліўся,
Што не йшоў за Духам Сьвятым,
А йшоў сваёй дарогай,
Думаў шмат аб зямным
І судзіў бліжняга строга.
Не знаходзіў слоў падзякі,
Калі было трэба.
Шукаў нейкай азнакі,
Гледзячы ў неба.
Шмат чаго рабіў таго,
Што не трэба.
А трэба толькі адно -
Слухацца Божага голасу з неба.
Калі пойдзеш за Духам Святым
Будзеш заўсёды пераможцам,
І ў жыцьці тваім
Будзе дзейнічаць Бог моцна.
Божа, я стаю перад Табою,
Зьяві мне сьвятло твару Твайго.
Ідзі па жыцьці поруч са мною,
Ператварай мяне ў вобраз Сына Твайго.
Напаўняй вусны мае
Тваім наймоцнейшым Словам,
Каб кожны, хто пачуе мяне
Рабіўся вернікам з усім сваім домам.
У часы выпрабаваньняў,
Мой Бог будзь са мной,
Каб сярод жыцьцёвых змаганьняў
Непахіснаю верай свой шлях я прайшоў.
Хай ніколі надзея
З майго сэрца не ўцякае,
Каб не думаў аб тым зараз дзе я,
А аб тым, дзе мяне Айцец чакае.
Навучы, Войча, любіць
Тваёй любоўю бясконцай,
Каб сьвятлом у гэтым сьвеце быць,
І зьзяць ярчэй за сонца.
Дапамажы зьяўляць Тваю сьвятасьць
У спакой і ў часы спакусы,
Каб была поўнай мая радасьць
Без пакутлівых грахоўных укусаў.
Калі буду Бога шукаць,
То не буду проста чакаць, думаць, стаяць,
Буду ў сэрцы заўжды Духа Сьвятога трымаць.
І не буду па жыцьці бяздумна блукаць.
Заўсёды будзе маім Найлепшым Сябрам - Хрыстос,
І душа мая будзе вечна зь Ім у раю,
Бо разам зь Ісусам і я ўваскрос,
Аддаўшы Яму душу сваю.