English version
Творчество
08.09.2010 Александр Долготович

Беларускі народзе!

Мы забылі Бога,
Згубілі Яго шлях.
Перад Ім зграшылі многа...
Дзе ж зараз Яго прасьцяг?

Гэй, Беларускі народзе,
Зірніце назад.
Калі была свабода, надзея, вера, любоў і каханьне,
Калі прыхілялі мы вуха да Божых парад.

Зьвярніце вашы сэрцы й душы
Да Бога празь Ісуса Хрыста!
І пойдзем праўдзівай дарогай
Прачысьціўшы вочы й вушы
Да праўды й сьвятасьці
Праклаўшы наш шлях.

Ды будзе нам гімнам малітва
"Божа Магутны"
Хай будзе нам сьцягам праведнасьць
Празь Кроў Хрыста.
І герб перад намі-няўміручай Ліцьвінскай пагоні,
Чысьцячы нам сьвяты дасканалы да Бога наш шлях.

 


Комментарии

Оставить комментарий